Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь узнагародзіў Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу работнікаў лясной галіны.
Так, за вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, заслугі ў развіцці заканадаўства і шматгадовую плённую працу ў галіне лясной гаспадаркі быў адзначаны Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Міхайлавіч Амельяновіч.
Акрамя таго, Ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь атрымалі:
· дырэктар ДЛГУ «Краснапольскі лясгас» Сяргей Аляксандравіч Жэбін;
· дырэктар ДЛГУ «Лепельскі лясгас» Андрэй Іванавіч Бародзіч;
· галоўны ляснічы ДЛГУ «Бягомльскі лясгас» Аляксандр Іванавіч Давідовіч;
· дырэктар ДЛГУ «Астравецкі лясгас» Рыгор Мечыслававіч Доўгі.
Віншуем!