Дамоўленасць аб яго пасадцы была дасягнутая падчас трынаццатага пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Армянскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву.
Новы лес будзе высаджаны на тэрыторыі Арменіі. Канкрэтны ўчастак пакуль не абраны: плануецца, што спецыялісты дзвюх краін вызначаць яго ў час візіту беларускай дэлегацыі ў Арменію, які запланаваны на канец кастрычніка. Пры гэтым, як запэўніў Міністр лясной гаспадаркі Беларусі Міхаіл Амельяновіч, для стварэння лесу наша краіна гатовая даць пасадачны матэрыял з закрытай каранёвай сістэмай.
"На бязвыплатнай аснове мы гатовыя паставіць якасны пасадачны матэрыял для 10-15 га лесу, аказаць неабходную тэхналагічную дапамогу", - падкрэсліў кіраўнік ведамства.
У сваю чаргу, Міністр сельскай гаспадаркі Арменіі Ігнат Аракелян адзначыў, што рэспубліка зацікаўлена ў тых тэхналагічных магчымасцях, якімі сёння валодае Беларусь.
«Калі для Беларусі лясная гаспадарка мае важнае эканамічнае значэнне, то для Арменіі, перш за ўсё, экалагічнае: гэта пытанне захавання лясоў. Але мы таксама хацелі б наладзіць праекты па вытворчасці пелет і іншых матэрыялаў, каб абаграваць нашы вёскі», - паведаміў Міністр.
Адзначым, што трынаццатае пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Армянскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву праходзіла ў Мінску 20 кастрычніка. Яно адбылося ў рамках рабочага візіту ў Рэспубліку Беларусь урадавай дэлегацыі Рэспублікі Арменія. З беларускага боку Камісію ўзначаліў Міністр лясной гаспадаркі М. М. Амельяновіч, з армянскай – Міністр эканамічнага развіцця і інвестыцый С. Г. Караян. Наступнае пасяджэнне адбудзецца ў 2018 годзе ў Рэспубліцы Арменія.