Добраахвотная акцыя па ўборцы ляснога фонду ад смецця і захламленасці ўжо ў які раз праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі.
Па папярэдніх дадзеных, у гэтым годзе ў мерапрыемстве прымаюць удзел больш за 30 000 чалавек. Работнікам лясной гаспадаркі сёння дапамагаюць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, працоўныя калектывы, індывідуальныя прадпрымальнікі, школьнікі і студэнты. Далучыліся да ўдзелу ў акцыі "Чысты лес" і прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў краіны.
Адзначым, што адным з цэнтральных аб'ектаў акцыі сёння стаў лясны фонд, размешчаны ўздоўж другой МКАД. Менавіта там на працягу дня будзе працаваць цэнтральны апарат Мінлясгаса, падведамныя арганізацыі, а таксама прадстаўнікі іншых ведамстваў.