Міжнародны выставачны праект «Беларускі прамысловы форум-2015» праводзіцца пад патранажам Урада Рэспублікі Беларусь.
У праграме Беларускага прамысловага форуму-2015:
- ПРОМЭКСПО – СУЧАСНЫ ЗАВОД, міжнародная выстава абсталявання, інструментаў і матэрыялаў для тэхналагічнай аснасткі прадпрыемстваў асноўных галін прамысловасці.
- ПРОМЭНЕРГО, міжнародная выстава энергетычнага і электратэхнічнага абсталявання для прамысловасці.
- ЭНЕРГОРЕСУРСОСБЕРЕЖЕНИЕ і ЭКАЛОГІЯ, міжнародная выстава энергаэфектыўных і рэсурсазберагальных тэхналогій, абсталявання, матэрыялаў і тэхналогій аховы навакольнага асяроддзя ў прамысловасці, энергетыцы, будаўніцтве, гарадской і жыллёва-камунальнай гаспадарцы.
- НАВУКА і ІНАВАЦЫІ, міжнародная выстава навукова-даследчых і канструктарскіх распрацовак, інавацыйных праектаў для прамысловасці.
Дзелавая праграма ўключае ў сябе пленарнае пасяджэнне «Прамысловая інтэграцыя ў Еўразійскім эканамічным саюзе», міжнародны сімпозіум «Тэхналогіі. Абсталяванне. Якасць», форсайт «Энергаэфектыўнасць і рэсурсазберажэнне – стратэгія ўстойлівага развіцця», штогадовую канферэнцыю для ўсіх формаў бізнесу «Экспарт і продажу», круглы стол «Стан і перспектывы нямецка-беларускай прамысловай кааперацыі», а так жа мноства семінараў і прэзентацый.
Мэта форуму – садзейнічанне прадпрыемствам і арганізацыям Рэспублікі Беларусь у вырашэнні задач па пашырэнню выпуску высокатэхналагічнай канкурэнтаздольнай прадукцыі для рэалізацыі на ўнутраным і знешнім рынках, укараненню новых навукаёмістых тэхналогій і абсталявання, развіццю міжнароднай кааперацыі, прыцягненню інвестыцый у прамысловасць рэспублікі.
Беларускі прамысловы форум праводзіцца штогод з 1997 г. і стаў вядомым міждзяржаўным мерапрыемствам. Пашыраецца і замацоўваецца цікавасць да Форуму з боку расейскіх рэгіёнаў. Прадстаўнічыя калектыўныя экспазіцыі ў розныя гады фармавалі прадпрыемствы Наўгародскай, Новасібірскай, Валгаградскай, Ліпецкай, Свярдлоўскай, Самарскай, Пензенскай, Разанскай, абласцей Расіі, Паўночна-Заходняга федэральнай акругі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Мардовія і горада Омска. У рамках Форуму былі арганізаваны Нацыянальныя экспазіцыі Украіны і Чэхіі. За апошнія 5 гадоў выставы Форуму наведала больш за 50 тысяч спецыялістаў, прайшло больш за 150 дзелавых мерапрыемстваў.
Беларускі прамысловы форум-2015 пройдзе з 12 па 15 мая ў г. Мінску па адрасе пр. Пераможцаў, 20/2, Футбольны манеж.