Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

cvr_marya

Мілыя жанчыны!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём Маці!

Мама - гэта той чалавек, чый дотык мы адчуваем з першых секунд нараджэння. А разам з ім – безумоўны клопат, любоў і падтрымку. Якімі б не былі жыццёвыя абставіны, мамы заўсёды побач. Яны не толькі дораць нам сваю неацэнную любоў, але і вучаць любіць навакольны свет.

Невыпадкова мацярынства з'яўляецца адной з найважнейшых каштоўнасцяў беларускай дзяржавы. У нашай краіне выбудаваная шырокая сістэма падтрымкі інстытута сям'і і мацярынства, у прыватнасці. Асаблівая ўвага пры гэтым надаецца шматдзетным сем'ям, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзетак.

Прыемна, што сярод работніц нашай галіны ёсць тыя, хто Указам Кіраўніка дзяржавы адзначаны Ордэнам Маці. Гэта вышэйшая ўзнагарода ў жыцці кожнай жанчыны - і мы ганарымся тым, што такія мамы яшчэ паспяваюць і добрасумленна працаваць у лясной гаспадарцы.

Разам з сапраўднымі мы ўшаноўваем у гэтыя дні і будучых мам: тых, каму яшчэ трэба будзе выпрабаваць радасць мацярынства. Упэўнены, што вы, мілыя дзяўчыны, назаўжды запомніце гэтую падзею ў жыцці!

Дарагія жанчыны! Любіце і будзьце любiмымi, радуйцеся вялікаму шчасцю быць маці і выхоўвайце ў міры і згодзе сваіх дзяцей. Няхай вашы сыны і дочкі радуюць вас здаровым выглядам, добрымі ацэнкамі ў школе, працоўнымі поспехамі і дасягненнямі.

Са святам! З Днём Маці!

З павагай, міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік

 

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Старонка 2 з 2

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў