Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Экаініцыятыва ў маштабе цэлай краіны. У Беларусі стартаваў «Тыдзень лесу»

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • За сем дзён высадзяць каля 18 мільёнаў дрэў хвоі, елі, бярозы. Да экаініцыятывы традыцыйна далучыліся палітыкі, спартсмены, моладзь. Напрыклад, на радзіме Якуба Коласа ў Стаўбцоўскім раёне працавалі прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта. Там аднаўлялі плошчу ў 3 гектара, пашкоджаную караедам. А ля Кургана Славы азелянялі сквер. Унесці свой уклад у зялёны фонд і пасадзіць дрэва можа кожны. Пасадачны матэрыял і інвентар выдадуць у лясгасе. А вось з чаго пачынаецца лес, ведае Юлія Токар.

    Нарыхтоўка шышак - першы этап у стварэнні лесу

    У сценах гэтага цэха, можна сказаць, і пачынаецца лес. Рэспубліканскі селекцыйна-насенняводчы цэнтр. Тут сабраныя шышкi хвоі, елі высушваюць, пры дапамозе адмысловага апарата насенне "абяскрыльваюць", даследуюць ў лабараторыі і адпраўляюць сыравіну на захоўванне.

    Поля дагадоўвання могуць прыняць больш пасадкавага матэрыялу

    Яшчэ некалькі этапаў і касеты, дарэчы, айчыннай вытворчасці, аказваюцца ў цяпліцах. Тут створаны адмысловы клімат-кантроль, аўтаматычны паліў - усе ўмовы, каб праз месяц культуры патрапілі на палі дагадоўвання. Плошчы дазваляюць павялічыць аб'ёмы пасадачнага матэрыялу.

    Валянцін Шатраўка, першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Беларусі: "На сённяшні дзень у нас уведзены тры цэнтра. Гэта тут, у Шчомысліцы, гэта ў Івацэвіцкім лясгасе і Глыбоцкім. У цяперашні час ідзе актыўнае будаўніцтва ў Магілёўскім лясгасе. Ужо да сярэдзіны года, я думаю, мы атрымаем першы вынік - выгадаваныя сеянцы".

    Аднаўленне лесу па праверанай тэхналогіі

    Андрэй Кунцэвіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, сёння асвоіў тэхналогію пасадкі пацiпуткай. Гэта спецыяльная труба, праз якую ў глебу і трапляюць сеянцы хвоі з закрытай каранёвай сістэмай. Менавіта ў такіх стоадсоткавая прыжывальнасць. А каб працаваць было зручней - "ранцы" з маладымі раслінамі.

    Высадзіць дрэвы трэба як мага раней, пакуль у глебе ёсць вільгаць

    Жыццё гэтай плантацыі дадуць новыя 18 тысяч дрэў. Стары лес пашкодзіў караед. Адновяць масіў і лісцянымі, тую ж бярозу, у адрозненне ад іглічных, высаджваюць ужо пад рыдлёўку. Але трэба спяшацца, пакуль у глебе яшчэ ёсць вільгаць.

    Магутным лесам гэтая тэрыторыя стане праз дзесяцігоддзі. Напрыклад, вось гэтым соснам, якія ўжо стуліліся кронамі, больш 65. Але ўжо праз сем гадоў і тут можна будзе збіраць грыбы, ягады. Дарэчы, Стаўбцоўская зямля славіцца сакавітай чарніцай, брусніцамі. А непадалёк і Налібоцкі запаведнік. Вось яна, зялёная Беларусь.

    Зрабіць краіну яшчэ зеляней дапаможа маштабны экафлешмоб. "Тыдзень лесу" ў першы дзень аб'яднала палітыкаў, спартсменаў, моладзь па ўсёй рэспубліцы, каб папоўніць "нашы лёгкія - наш кісларод".

    За 7 дзён у краіне высадзяць 18 мільёнаў дрэў

    За сем дзён у Беларусі высадзяць 18 мільёнаў дрэў. Удзел прымуць больш за 40 тысяч чалавек. Тыя, хто нават у сілу сваёй занятасці ўмее расставіць верны прыярытэт. А лічбы маюць значэнне толькі тады, калі стаўленне да прыроды будзе асцярожным кожны дзень.

    Відэа

    31.03.2020 Крыніца: БТ

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў