Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

cvr_galina

23 студзеня 2024 г. у сценах Міністэрства лясной гаспадаркі адбылася дзелавая сустрэча. З беларускага боку дэлегацыю ўзначаліў першы намеснік Міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун, з мангольскай - намеснік міністра адукацыі і навукі Манголіі Ганболд Ганбаяр.

Манголія зацікаўлена ў вывучэнні беларускага вопыту вядзення лясной гаспадаркі.

Пра гэта падчас сустрэчы ў Міністэрстве лясной гаспадаркі паведаміў намеснік міністра адукацыі і навукі Манголіі Ганбалд Ганбаяр.

Кіраўнік дэлегацыі адзначыў, што такія праблемы як змяненне клімату і апустыньванне не абмінулі ўсходнеазіяцкую дзяржаву. Змагаюцца ў Манголіі і з абязьлесеннем.

Бясстрашных, бескарыслівых, адважных, мужных ратавальнікаў МНС віншуем з прафесійным святам - Днём ратавальніка! Ваша звычайная праца - гэта цуд, які вы штодня здзяйсняеце. Вы - чараўнікі ў сваёй добрай справе. Дык няхай жа вам заўсёды спадарожнічае поспех, хай выдатны вынік будзе вынікам вашых намаганняў і старанняў! Здароўя вам моцнага, вялізнага жыццялюбства, сямейнага дабрабыту, любові і ўзаемаразумення, выдатнага святочнага настрою!

Дзякуй за вашу нялёгкую працу!

У Беларусі заснаваны дзяржаўны знак якасці. Адпаведны ўказ № 21 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дакументам зацверджана выява і апісанне знака. Ён уяўляе сабой пяцікутнік чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява перавернутай літары "К" і надпіс "Беларусь". Пяць кутоў знака сімвалізуюць якасць беларускай прадукцыі, дасягнутае спалучэннем пяці паказчыкаў вытворчасці: бяспекі, экалагічнасці, інавацыйнасці, тэхналагічнасці і эстэтычнасці.

Парадак прысваення Дзяржаўнага знака якасці і пералік стымулюючых ільгот і прэферэнцый, якія прадстаўляюцца вытворцам пры яго прысваенні, будзе вызначаны Урадам.

Заснаванне Дзяржаўнага знака якасці будзе садзейнічаць павышэнню якасці беларускіх тавараў і паслуг.

Крыніца: афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

17 студзеня 2024 года адбыўся агульны сход працоўнага калектыву ўстановы «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр» па тэме выбарчай кампаніі 2024 года. Прысутныя падрабязна былі праінфармаваны аб навацыях выбарчага заканадаўства, аб тэрмінах правядзення электаральнай кампаніі.

Працоўнаму калектыву даведзена інфармацыя аб ходзе падрыхтоўкі да выбараў, аб завяршэнні аднаго з прамежкавых этапаў выбарчай кампаніі – вылучэння кандыдатаў у дэпутаты.

Тэматыка адзінага дня інфармавання: «Год якасці – залог поспеху сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны», «Забеспячэнне пажарнай бяспекі ў зімовы ацяпляльны перыяд».

Старонка 23 з 39

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў