Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

cvr_olga

Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу!

Лес - адно з галоўных багаццяў нашай краіны, бясцэнны прыродны дар. І ад таго, у якім стане ён знаходзіцца, залежыць наша здароўе і здароўе нашых дзяцей. Таму кожны чалавек, звязаны з лясной галіной, па сутнасці, з'яўляецца захавальнікам будучыні.

Прыміце словы падзякі за прафесіяналізм, самаадданасць, адданасць сваёй справе. Ад усёй душы жадаю вам поспехаў ва ўсіх пачынаннях, здароўя, шчасця і дабрабыту!

З павагай, дырэктар

А.М. Карась

Прадстаўнікі калектыву РЛСНЦ на чале з дырэктарам установы Андрэем Мікалаевічам Карасём прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь!

Святочная атмасфера пануе сёння ў зале прыёмаў Палаца Рэспублікі.

Дарагія работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі!

Віншую Вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

і 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Для кожнага беларуса Дзень незалежнасці - святое свята. У гэты дзень мы аддаём даніну памяці і павагі таму подзвігу, які здзейсніў наш народ у гады Вялікай Айчыннай вайны, успамінаем сваіх продкаў, цаной уласнага жыцця і здароўя змагаўшыхся за Айчыну.

Сёння мы гаворым словы бязмежнай падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія зрабілі ўсё магчымае для вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх акупантаў. Але асаблівыя словы  ветэранам, якія працавалі ў лясной гаспадарцы. Усяго толькі 7 чалавек – у мінулым – работнікаў галіны сустракаюць гэта вялікае свята ўрачыстасці веры, патрыятызму і нязломнасці беларускага народа. Мы нізка схіляем галовы перад вашым гераізмам і доблесцю! Дзякуй Вам за нашу цудоўную сучаснасць і, я ўпэўнены, светлую будучыню!

Выступаючы на рознага роду мерапрыемствах, я часта падкрэсліваю: нам з вамі, дарагія работнікі і ветэраны галіны, выпала велізарнае шчасце жыць у прыгожай і выдатнай краіне, быць сведкамі мірных здзяйсненняў суайчыннікаў, іх дасягненняў і поспехаў. Нам пад сілу і іх прымножыць: хай нялёгкай, але такой важнай працай, адказным стаўленнем да справы, любоўю да абранай прафесіі.

Калі хочаце, гэта наш з вамі абавязак перад тымі, хто змагаўся за будучыню краіны. Бо таксама як без міру на зямлі, будучыня любой дзяржавы немагчыма без моцнай эканомікі. І ў абвешчаны прэзідэнтам Год якасці гэта адна з ключавых задач.

Мы назаўжды ў даўгу перад удзельнікамі і ахвярамі той далёкай вайны за тое, каб захаваць пра яе гістарычную памяць, перадаць праўду пра вайну нашым дзецям і ўнукам. Гледзячы на спробы майстэрскага маніпулявання інфармацыяй, пераконваешся ў тым, наколькі важна не выпусціць гэты момант.

Няхай Дзень незалежнасці і далей аб'ядноўвае тых, хто памятае і шануе гісторыю сваёй Радзімы, верыць у яе годную будучыню.

Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, міру, спакою і дабрабыту!

Са святам! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

З павагай, Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кулік

24 мая ў працоўным калектыве РЛССЦ праведзены сход па пытаннях аховы працы і бяспекі дарожнага руху.

Для атрымання практычнага вопыту па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай наш цэнтр наведалі начальнікі гадавальнікаў, інжынера па лесааднаўленні Гомельскага ДВЛГА.

Старонка 5 з 6

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў