Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

cvr_galina

Гэты дзень аб'ядноўвае ўсе пакаленні грамадзян і дае магчымасць кожнаму з нас з пачуццём гонару і адказнасці ўсвядоміць сваю прыналежнасць да роднай Беларусі.

Няхай гэты святочны дзень яшчэ мацней з'яднае наша грамадства, умацуе пачуццё асабістай адказнасці кожнага за лёс краіны.

Жадаем усім міру, дабрабыту і новых стваральных здзяйсненняў. Няхай у вашых сэрцах заўсёды жыве любоў да Радзімы, павага да сімвалаў Рэспублікі Беларусь і гонар за беларускі народ!

Ад усяго сэрца віншую Вас з Днём Вялікай Перамогі!!!!

Дзень Перамогі - самае велічнае гістарычнае свята, у якім сум страт перакрываецца бязмернай радасцю, трыумфам свабоды і міру! Наша краіна непераможная толькі дзякуючы ветэранам-удзельнікам вайны. Заўсёды трэба памятаць, што без мінулага не было б сучаснасці. Ніколі не варта забываць гэту старонку гісторыі, хай страшную і трагічную, якая забрала тысячы жыццяў. Нізкі паклон нашым дзядам і прадзедам за мірнае неба над галавой! Мы заўсёды будзем вас памятаць.

Усім моцнага здароўя, мірнага неба, і далейшых поспехаў! Са святам Вялікай Перамогі!

Дырэктар РЛСНЦ
А. Н. Карась

Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі галіны!

Прыміце цёплыя віншаванні з нагоды знакавага свята – Дня Перамогі.

У гэтым годзе наша краіна святкуе 80-годдзе з дня Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта Перамога дасталася нашаму народу вялізнай цаной. Мільёны разбураных лёсаў, неацэнныя чалавечыя страты, тысячы разбураных гарадоў і вёсак - усё гэта пра нашу шматпакутную Радзіму.

Учорашнія салдаты, а сённяшнія ветэраны назаўжды ўвайшлі ў падручнікі нашай гісторыі як прыклад Мужнасці і Гераізму. Імкненне ў што б там ні стала даць адпор ворагу, абараніць сваю Радзіму, абараніць сваіх блізкіх падахвочвала зусім маладых юнакоў і дзяўчын без лішніх роздумаў лезці ў акопы, запісвацца ў шэрагі партызан, весці падпольную дзейнасць... У той вайне не было назіраючых. Ваявалі ўсе: і мядсёстры, якія пад кулямі ратавалі нашых салдат, і журналісты, якія выдавалі гарачыя навіны з фронту, і простыя жыхары, якія на свой страх і рызыку аддавалі апошні кавалак хлеба нашым салдатам.

Вялізным гонарам для лясной гаспадаркі былі і застаюцца яе ветэраны. На шчасце, яшчэ жывыя тыя, хто ў далёкіх 40-х са зброяй у руках ваяваў за краіну, а пасля, у мірны час, абраў служэнне лесу. Як я часта адзначаю, адной з самых мірных галін.

Дзень Перамогі – асаблівае свята для 16 пенсіянераў сістэмы Мінлясгаса. Нехта з іх быў салдатам, а нехта воляю лёсаў стаў вязнем фашысцкіх канцлагераў. Сёння нямногія з нашых ветэранаў любяць успамінаць падзеі тых гадоў: нягледзячы на доўгія гады, гэтая рана ўнутры так і не загаілася…

Сёння, калі каля беларускіх межаў мы зноў чуем гэта небяспечнае бразганне зброяй, задача кожнага з нас: зрабіць усё, каб не разбурыць той далікатны мiр, з такой цяжкасцю заваяваны нашымі продкамі. Мы, сучаснае пакаленне беларусаў, назаўжды ў даўгу перад нашымі ветэранамі - і павінны памятаць пра гэта. Дзякуй Вам, ветэраны!

Паважаныя калегі! Я жадаю кожнаму з вас міру, дабра, дабрабыту. Сучаснасць і будучыня ў нашых руках. Ад таго, якім яна будзе, залежыць не ад некага, а толькі ад нас. Горкія ўрокі мінулага, хоць і засталіся ў гісторыі, але заўсёды нагадваюць нам аб тым, што страціць і разбурыць, што б там ні было, вельмі лёгка, захаваць і прымножыць - куды цяжэй. Няхай кожны жыве толькі са знакам "плюс": і ў асабістым, і ў прафесійным жыцці.

Са святам! З Днём Перамогі!

З павагай, міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік

Для кожнага чалавека Дзень Перамогі мае асаблівае значэнне. Ён нагадвае нам пра тое, як важна шанаваць мір і берагчы свабоду, якія мы маем сёння. Акрамя таго, Дзень Перамогі з'яўляецца сапраўдным сімвалам адзінства народа, ён дазваляе нам адчуць сябе часткай вялікай і магутнай нацыі, аб'яднанай агульнымі каштоўнасцямі і ідэаламі. У гэты дзень людзі розных узростаў і прафесій збіраюцца разам, каб ушанаваць памяць герояў і падзякаваць ім за мірнае неба над галавой.

Сёння, 8 мая 2024 года супрацоўнікі ўстановы "Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр" правялі работы па азеляненні абеліска (ч. ст. Пціч) і ў азнаменаванне Вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне ўсклалі вянок.

Ускладаючы вянок да абеліска, мы аддаём доўг памяці героям, якія загінулі за мірную будучыню і незалежнасць краіны.

Старонка 1 з 31

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў