16 верасня 2022 года на базе Рэспубліканскага ляснога селекцыйна-насенняводчага цэнтра на чале з Міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Куліком Аляксандрам Антонавічам адбылася сустрэча з ветэранамі галіны.
РЛСНЦ прыняў удзел у пасадцы алеі «Адзінства». Усяго, з удзелам РЛСНЦ, УП «Белдзяржпаляванне», РУП Белдзяржлес» і УП «Белгіпралес» высаджана каля 20 саджанцаў туі. Зялёная алея заклікана стаць сімвалам яднання пакаленняў.
Публікуем графік "прамых тэлефонных ліній", якія праводзяцца ў верасні 2022 года кіраўніцтвам Міністэрства лясной гаспадаркі ў мэтах выканання падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.03.2015 № 135.