Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

15 лютага - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • У гэты дзень у 1989 г. завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Вайна ў Афганістане доўжылася больш за 9 гадоў.

    У складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў ваявалі каля 30 тысяч беларусаў, больш за 770 нашых суайчыннікаў там загінулі.

    Сімвалам памяці аб Афганскай вайне з'яўляецца манумент на Востраве мужнасці і смутку, ён жа мемарыяльны комплекс «Востраў слёз» у г.Мінску. У складзе мемарыяла - невялікая капліца, на сценах якой напісаны імёны ўсіх беларусаў, якія загінулі ў Афганістане. Манументы і помнікі воінам-інтэрнацыяналістам устаноўлены ў многіх гарадах Беларусі.

    Штогод у гэты дзень ушаноўваюць памяць салдат, якія загінулі ў афганскай вайне.

    Сёння, 15 лютага 2024 года, намеснік дырэктара Сяргей Браніслававіч і супрацоўнікі РЛСНЦ усклалі кветкі да мемарыяла на Востраве мужнасці і слёз. А памяць пра тых, хто не вярнуўся з вайны, традыцыйна ўшанавалі хвілінай маўчання.

    15.02.2024 Крыніца:

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў