Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Цэнтральная аналітычная лабараторыя

Асноўныя функцыі:

  • Вызначэнне пасяўных якасцяў насення у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для ўсіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія вядуць нарыхтоўку насення драўняна-хмызняковых відаў раслін.

28 01 2021 7


  • Выдача пасведчанняў аб якасці насення лясных раслін.
  • Закладка насення іглічных парод на доўгае захоўванне ў халадзільныя камеры фірмы «Финнебэкс» з аптымальным тэмпературным рэжымам.

28 01 2021 8

У дзеючыя стандарты ўключаны 3 метаду вызначэння пасяўных якасцяў насення у залежнасці ад відаў раслін:

  • Прарошчванне (усходжасць).
  • Афарбоўванне (жыццяздольнасць).
  • Узрэзванне (дабраякаснасць).

Усталёўваецца знешняя заражанасць насення фітапаталагеннымi грыбамі, наяўнасць шкоднікаў, іх відавы склад, форма і ступень заражэння.

28 01 2021 9

За год лабараторыі выконваецца больш за 2000 аналізаў і выдаюцца адпаведныя дакументы аб якасці насення лясных раслін.

Пры закладцы на захоўванне вызначаецца адносная вільготнасць насення з дапамогай электроннага аналізатара Sartorius MA-35.

Захоўванне насення пры нізкай тэмпературы забяспечвае доўгі час захаванне іх пасяўных якасцяў і запаволенне натуральнага працэсу старэння.

Чытаць 1497 разоў Апошняя змена 07.02.2022
Ацэніце гэты матэрыял

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў