Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

«Тушыце вогнішчы правільна!». Міністэрства зняло прафілактычны ролік на тэму лясных пажараў

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • Напярэдадні пажаранебяспечнага сезона Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь сумесна з УП «Беллесэкспарт» і РУП «Рэдакцыя «Беларуская лясная газета» быў зняты сацыяльны анімацыйны ролік аб неабходнасці беражлівых адносін да ляснога фонду.

    Папярэджаньне і тушэнне лясных пажараў з'яўляецца адной з найбольш актуальных задач, якія стаяць перад дзяржаўнай лясной аховай Рэспублікі Беларусь. Да пачатку пажаранебяспечнага перыяду работнікі лесагаспадарчых устаноў краіны не толькі арганізоўваюць супрацьпажарнае ўладкаванне ляснога фонду, забяспечваюць своечасовую ачыстку супрацьпажарных парываў і заслонаў, мінералізаваных палос ад захламленасці, але і праводзяць шырокую тлумачальную працу з насельніцтвам.

    Шматгадовы аналіз сведчыць, што ў 9 з 10 выпадкаў прычынай ўзнікнення ляснога пажару, так ці інакш, з'яўляецца чалавек. Часцей за ўсё узгараннi ў лясным фондзе з'яўляюцца па віне людзей, якія пакідаюць непатушаныя вогнішчы ці недакуркі ў месцах адпачынку альбо правядзення работ, у выніку гульні дзяцей з агнём, пры спальванні смецця уладальнікамі дач і садовых участкаў на ўскарайках лесу, ад сельскагаспадарчых выпальванняў. І толькі ў рэдкіх выпадках вінаватыя натуральныя прычыны: удар маланкі ці самазагаранне тарфянішча.

    Галоўная мэта анімацыйнага роліка - узмацненне мер па прафілактыцы лясных пажараў. Аўтары відэа заклікаюць беларусаў ставіцца да ляснога фонду беражліва, правільна тушыць разведзеныя вогнішчы.  Варта адзначыць, што дадзены ролік быў зняты пры фінансавай падтрымцы Глабальнага экалагічнага фонду ў рамках праекта «Развіццё лясной сектара Рэспублікі Беларусь».

    ДАВЕДКА.

    Лясныя пажары па праве лічацца адным з найбуйнейшых па ахопу тэрыторый стыхійных бедстваў. Штогод адбываюцца ў ЗША, Турцыі, Грэцыі і іншых краінах лясныя пажары ахопліваюць усе вялікія тэрыторыі, пакрытыя лесам, а на барацьбу з імі прыцягваюцца велізарныя чалавечыя і матэрыяльныя рэсурсы. У выніку пажараў зніжаецца якасны і пародны склад ляснога фонду, экалагічныя функцыі лясоў, трансфармуюцца тэрыторыі, пакрытыя лесам, а таксама фіксуецца частковая ці поўная гібель насаджэнняў.

    Прэс-служба Мінлясгаса

    29.04.2019 Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

    Медыя

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў