Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

cvr_galina

У рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтры стартаваў ратацыйны перыяд 2024 года.

Публікуем графік «прамых тэлефонных ліній», якія праводзяцца ў сакавіку 2024 года кіраўніцтвам Міністэрства лясной гаспадаркі і начальнікамі структурных падраздзяленняў у выкананне падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2023 № 172.

Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада

Дата

правядзення

Час

правядзення

Нумар

тэлефона

МАЛАШЭВІЧ

Ігар Ігаравіч,

начальнік упраўлення эканомікі і інвестыцый

02.03.2024

9:00-12:00

(017)

200-42-34

КРЭЧ

Уладзімір Іванавіч,

намеснік міністра лясной гаспадаркі

09.03.2024

9:00-12:00

(017)

200-46-09

БАНДАРЭНКА

Аляксей Уладзіміравіч,

начальнік аддзела дакументазвароту, інфарматызацыі і арганізацыйна-тэхнічнага забеспячэння

16.03.2024

9:00-12:00

(017)

200-49-04

УГРЫН

Аляксандр Сяргеевіч,

начальнік аддзела прафілактыкі правапарушэнняў

23.03.2024

9:00-12:00

(017)

200-49-45

ТОРЧЫК

Дзмітрый Іванавіч,

начальнік упраўлення лясной гаспадаркі

30.03.2024

9:00-12:00

(017)

200-45-21

Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!

Дарагія суайчыннікі!

Віншую Вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гэта свята непарыўна звязана з барацьбой беларусаў за суверэнітэт і незалежнасць, за права жыць свабодна на роднай зямлі. Найбольш яркiя лепшыя рысы нашага народа - мужнасць, стойкасць і гераізм - праявіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі на абарону вялікай Радзімы ўстаў і стары і малы. Мы беражліва захоўваем памяць аб гэтым подзвігу і ў год 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - асаблівыя словы падзякі нашым дарагім ветэранам.

Мы ганарымся абаронцамі Айчыны ўсіх пакаленняў, якія заўсёды з гонарам выконвалі свой воінскі абавязак. Так было і ў далёкім Афганістане, і ў іншых гарачых кропках планеты.

Перакананы, што нашы ўзброеныя сілы сёння валодаюць усім неабходным, каб даць адпор любому агрэсару, адстаяць мір і згоду на беларускай зямлі, а створаная ў краіне сістэма тэрытарыяльнай абароны і народнага апалчэння надае справе абароны Айчыны сапраўды ўсенародны характар.

Жадаю ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у служэнні Айчыне.

Крыніца: Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Паважаныя работнікі лясной гаспадаркі! Дарагія ветэраны!

Віншую вас з надыходзячым святам - Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Перакананы, што для многіх з вас гэта па-сапраўднаму важнае свята. Бо служба ў войску - тое, што не праходзіць з гадамі, гэта сапраўдная школа жыцця, якая прывівае любоў да сваёй Радзімы, дае разуменне сапраўднай каштоўнасці рэчаў, вучыць дысцыпліне. Я рады, што многія работнікі галіны прайшлі гэту школу.

Гледзячы на тое, што адбываецца сёння ў свеце, усё больш радуешся падарунку звыш: нам дадзена найвялікшая каштоўнасць жыць у міры і згодзе, радавацца поспехам і дасягненням сваёй любімай краіны.

Сёння, будучы кіраўніком, я з настальгіяй успамінаю гады сваёй армейскай службы, шчыра ганаруся тымі маладымі хлопцамі, якія ахвотна ідуць у войска, імкнуцца адкрыць для сябе новы нязведаны свет.

Як неаднаразова падкрэсліваў наш Прэзідэнт, добрае і моцнае войска - адна з ключавых апор беларускай дзяржавы. Менавіта таму ў краіне надаецца вялікая ўвага своечасоваму тэхнічнаму пераўзбраенню і аснашчэнню Узброеных Сіл.

Многія нашы работнікі сёння працуюць у няпростых умовах: абстаноўка на мяжы напружаная. Хачу сказаць, што ў гэтых умовах кожны з Вас, дарагія работнікі галіны, здзяйсняе свой подзвіг. Вы абараняеце Айчыну тым, што не даяце спыніцца нашым вытворчасцям, адказна працуеце на даручаным вам участку, беражліва і з душой ставіцеся да прыроднага багацця краіны. Паверце, гэта вельмі важна.

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь хачу пажадаць усім нам мірнага неба. Хай беларускія лясы ніколі больш не бачаць вайны, а наша маленькая, але вельмі ўтульная краіна шчасна развіваецца з кожным днём. Любіце сваю працу, любіце сваю сям'ю, любіце сваю краіну.

Са святам!

З павагай, міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік

Сёння нашых удзельнікаў чакае эстафета: 3 х 4 км (мужчынская) і 3 х 2,5 км (жаночая).

Усім удачы, добрага настрою і, вядома ж, ПЕРАМОГІ!

Старонка 11 з 31

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў