15 чэрвеня наш цэнтр наведалі слухачы курсаў павышэння кваліфікацыі інжынераў па лесааднаўленні і меліярацыі па тэме «Актуальныя пытанні ўзнаўлення лясоў». Госці наведалі вытворчыя ўчасткі цэнтра. У ходзе наведвання нашай установы група слухачоў азнаёмілася з перадавымі тэхналогіямі вырошчвання пасадачнага матэрыялу асноўных лесаўтваральных парод з закрытай каранёвай сістэмай.
13 чэрвеня Установу «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр» наведала група навучэнцаў УА г. Рагачова. У ходзе экскурсіі хлопцы i дзяўчаты азнаёміліся з гісторыяй РЛСНЦ, пабывалі на асобных вытворчых участках нашага цэнтра.
Каманда РЛСНЦ прыняла ўдзел у Рэспубліканскім турысцкім злёце працаўнікоў лесагаспадарчай галіны, які праходзіў у перыяд з 9 па 11 чэрвеня ў РЛЗ "Налібоцкі". Наша каманда прыняла ўдзел ва ўсіх спартыўных спаборніцтвах і праводзімых конкурсах: спартыўнае арыентаванне, тэхніка пешаходнага, воднага, веласіпеднага турызму, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, конкурс песні, турысцкія навыкі і побыту.
Па выніках усіх спаборніцтваў каманда РЛСНЦ заняла ганаровае 3-е месца.
7 чэрвеня наш цэнтр наведалі слухачы курсаў павышэння кваліфікацыі інжынераў па лесааднаўленні і меліярацыі, якія праводзяцца Цэнтрам павышэння кваліфікацыі работнікаў лясной гаспадаркі.
Публікуем графік «прамых тэлефонных ліній», якія праводзяцца ў чэрвені 2023 года кіраўніцтвам Міністэрства лясной гаспадаркі ў выкананне падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.03.2015 № 135.
© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены
Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў