Надрукаваць гэтую старонку

Другая нядзеля мая ў Беларусі - Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Экспарт:
Падзяліцца:

Гэта дзяржаўнае свята, прысвечанае сімвалам Беларусі як суверэннай дзяржавы, адзначаецца ў краіне штогод у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі № 157 ад 26 сакавіка 1998 года.

Герб, сцяг і гімн дзяржавы - галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян. Яны адлюстроўваюць пэўныя бакі нацыі і дзяржавы, даючы ўяўленне аб гістарычным шляху краіны і яе нацыянальных каштоўнасцях.

Галоўныя сімвалы нашай краіны аб'ядноўваюць лёсы розных пакаленняў беларусаў, увасабляюць у сабе шматвяковы вопыт дзяржаўнага будаўніцтва, згуртаванасць беларускага народа, яго працавітасць і імкненне да міру, а таксама з'яўляюцца арыенцірам на пабудову моцнай і суверэннай краіны.

12 05 25 20

12.05.2025 Крыніца: Ул. iнф.