Надрукаваць гэтую старонку

Міжнародны дзень лясоў адзначаюць сёння ў свеце

Экспарт:
Падзяліцца:

21 сакавіка ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень лясоў. Гэта свята было заснавана Генеральнай Асамблеяй ААН у 2012 годзе.

Лясы пакрываюць каля 30% паверхні Зямлі, а іх значэнне для жыцця на планеце цяжка пераацаніць.

У гэты дзень у многіх краінах свету праходзяць акцыі і мерапрыемствы, накіраваныя на абарону лясоў. І Беларусь, дзе лясы займаюць больш за 40% тэрыторыі, не выключэнне.

Сёння будзе дадзены старт добраахвотнай грамадскай акцыі "Дай лесу новае жыццё!". На працягу некалькіх тыдняў валанцёры могуць дапамагчы лесагаспадарчым установам у аднаўленні беларускіх лясоў.

Таксама сёння адбудзецца яшчэ адно знакавае мерапрыемства. У Мінску пройдзе ўшанаванне працаўнікоў галіны, якія ўнеслi найбольш значны ўклад ва ўстараненне наступстваў ліпеньскай стыхіі. У ліку ўзнагароджаных будуць вальшчыкі лесу, аператары харвестэраў і форвардараў і іншыя простыя работнікі.

Прэс-служба Мінлясгаса

mlh.by

21.03.2025 Крыніца: Ул. iнф.