Надрукаваць гэтую старонку

"Мы ставім у прыклад створаную ў Мінлясгасе сістэму ўнутранага кантролю" - прадстаўнік Генпракуратуры

Экспарт:
Падзяліцца:

У Мінлясгасе адбылося пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі. У ім прыняў удзел старшы пракурор упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Андрэй Федаровіч, які даў высокую ацэнку сістэме ўнутранага кантролю, створанай у арганізацыях лясной галіны.

Сёння яна функцыянуе на ўсіх узроўнях: ад аддзелаў аховы лесу ў лясгасах да аддзелаў кантрольна-рэвізійнай работы і кантролю за лесам у ДВЛГА і аддзела прафілактыкі правапарушэнняў у Мінлясгасе.

- Мы заўсёды ставім у прыклад вашу сістэму ўнутранага кантролю. У многіх ведамствах яна была скасаваная, спецыялісты страчаны. Гэтыя ведамствы могуць спадзявацца толькі на інфармацыю кантралюючых органаў, - адзначыў прадстаўнік Генпракуратуры.

Адзначым, што па выніках працы ў мінулым годзе аддзеламі аховы лесу было выяўлена каля 30% парушэнняў у галіне ад агульнай колькасці парушэнняў, выяўленых службовымі асобамі дзяржлесаховы. Аляксандр Кулік даручыў распаўсюдзіць вопыт функцыянавання аддзелаў аховы лесу на ўсю галіну.

04 02 25 11 1

У рамках пасяджэння камісіі па супрацьдзеянні карупцыі Аляксандр Угрын, начальнік аддзела прафілактыкі правапарушэнняў Мінлясгаса, распавёў аб эфектыўнасці работы аддзелаў аховы лесу, створаных у рамках эксперыменту ў 18 лясгасах галіны.

У цэнтры ўвагі аддзелаў аховы лесу - адводы і таксацыя, а таксама агляд лесасек. Своечасовае выяўленне недахопаў у працы дазваляе мінімізаваць іх з'яўленне ў далейшым, а таксама прадухіліць у шэрагу выпадкаў узбуджэнне крымінальных спраў у дачыненні да работнікаў галіны.

Кіраўнік Мінлясгаса Аляксандр Кулік назваў эфектыўнай працу створаных аддзелаў, адзначыўшы, што яны вельмі добра сябе зарэкамендавалі.

- Гэтыя аддзелы павінны быць створаны ва ўсіх лясгасах галіны, а іх спецыялісты павінны быць забяспечаны транспартам, неабходнымі тэхнічнымі сродкамі, - паставіў задачу міністр лясной гаспадаркі.

Тэрміны яе выканання будуць вызначаныя найбліжэйшым часам.

Прэс-служба Мінлясгаса

mlh.by

04.02.2025 Крыніца: Ул. iнф.