Надрукаваць гэтую старонку

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл

Экспарт:
Падзяліцца:

Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!

Дарагія суайчыннікі!

Віншую Вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гэта свята непарыўна звязана з барацьбой беларусаў за суверэнітэт і незалежнасць, за права жыць свабодна на роднай зямлі. Найбольш яркiя лепшыя рысы нашага народа - мужнасць, стойкасць і гераізм - праявіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі на абарону вялікай Радзімы ўстаў і стары і малы. Мы беражліва захоўваем памяць аб гэтым подзвігу і ў год 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - асаблівыя словы падзякі нашым дарагім ветэранам.

Мы ганарымся абаронцамі Айчыны ўсіх пакаленняў, якія заўсёды з гонарам выконвалі свой воінскі абавязак. Так было і ў далёкім Афганістане, і ў іншых гарачых кропках планеты.

Перакананы, што нашы ўзброеныя сілы сёння валодаюць усім неабходным, каб даць адпор любому агрэсару, адстаяць мір і згоду на беларускай зямлі, а створаная ў краіне сістэма тэрытарыяльнай абароны і народнага апалчэння надае справе абароны Айчыны сапраўды ўсенародны характар.

Жадаю ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у служэнні Айчыне.

Крыніца: Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

23.02.2024 Крыніца: