Надрукаваць гэтую старонку

Акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ў Беларусі з 3 па 10 красавіка

Экспарт:
Падзяліцца:

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ў Беларусі з 3 па 10 красавіка.

Яе арганізатарам традыцыйна выступіць Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Кампанія будзе прымеркавана да года народнага адзінства і ахопіць усе рэгіёны краіны.

Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў усім неабходным пасадачным матэрыялам, а таксама інвентаром, пазначаць аб'екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу.

12.03.2021 Крыніца:

Медыя