Надрукаваць гэтую старонку

Урадам зацверджана Дзяржаўная праграма «Беларускі лес» на 2021-2025 гг.

Экспарт:
Падзяліцца:

У мэтах садзейнічання развіццю лесагаспадарчай галіны, эфектыўнага выкарыстання лясных рэсурсаў, захавання экалагічнай і сацыяльнай ролі лясоў зацверджана Дзяржаўная праграма «Беларускі лес» на 2021-2025 гады. Дадзенае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 28 студзеня 2021 г. № 52.

Праграма накіравана на забеспячэнне фарміравання высокапрадуктыўных і ўстойлівых лясоў, рацыянальнага выкарыстання лясных рэсурсаў, павышэнне рэсурснага патэнцыялу лясоў для задавальнення патрэбаў эканомікі і грамадства.

У праграму ўключаны 4 падпраграмы:

  • «Лясная гаспадарка» (удасканаленне сістэмы ўліку лясных рэсурсаў, устойлівае вядзенне лясной гаспадаркі і ўтрыманне ляснога фонду ў належным санітарным стане);
  • «Будаўніцтва лесагаспадарчых дарог» (павышэнне даступнасці лясных рэсурсаў для задавальнення сыравінных патрэбаў вытворчасцей і забеспячэння аказання экасістэмных паслуг);
  • «Паляўнічая гаспадарка» (устойлівае вядзенне паляўнічай гаспадаркі);
  • «Дрэваапрацоўчая галіна» (мадэрнізацыя лесанарыхтоўчых, дрэваапрацоўчых, мэблевых, цэлюлозна-папяровых і лесахімічных вытворчасцей, павышэнне іх эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці; стварэнне кадравага рэзерву для паступальнага развіцця лясной прамысловасці).

Чакаецца, што рэалізацыя праграмы забяспечыць, у прыватнасці:

  • дасягненне лясістасці тэрыторыі рэспублікі 40,3%;
  • рост аб'ёму нарыхтоўкі драўніны да 3,2 куб. метра з 1 гектара;
  • рост сярэдняга запасу насаджэнняў да 225 куб. метраў з 1 гектара;
  • будаўніцтва не менш 580,3 кіламетра новых лесагаспадарчых дарог;
  • павелічэнне вытворчасці ў натуральным выразе паперы і кардона ў 2,1 разы, цэлюлозы - у 1,7 разы, плітных прадукцыі - у 1,1 разы;
  • павелічэнне вытворчасці мэблі (у фактычных цэнах) у 1,3 разы да ўзроўню 2020 года.

У рамках праграмы будзе праведзены комплекс мерапрыемстваў, у ліку якіх:

  • правядзенне лесаўпарадкавання, маніторынгу лясоў з выкарыстаннем сучасных інструментаў, абсталявання, новых тэхналогій інвентарызацыі лясных насаджэнняў;
  • вядзенне дзяржаўнага ляснога кадастра;
  • эксплуатацыя (рамонт і ўтрыманне) меліярацыйных сістэм;
  • будаўніцтва лесагаспадарчых дарог;
  • рассяленне паляўнічых жывёл, у тым ліку аленя высакароднага, лані, крыжанкі, глушца, у паляўнічых угоддзях.

Мерапрыемствы праграмы будуць фінансавацца за кошт сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты ў рэспубліканскім бюджэце, мясцовых бюджэтах, сродкаў ад лесагаспадарчай дзейнасці, уласных сродкаў арганізацый, крэдытных рэсурсаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам. У цэлым на рэалізацыю праграмы мяркуецца накіраваць 7062815696 рублёў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2021 г.

Крыніца: Нацыянальны прававы Інтэрнэт- партал Рэспублікі Беларусь

05.02.2021 Крыніца: