Ёю будуць узнагароджваць грамадзян краіны (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі воінскі і службовы абавязак у Афганістане са снежня 1979-га па люты 1989 года. Такое ж права будуць мець вайскоўцы Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, работнікі дзяржорганаў і арганізацый і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян Беларусі, увекавечанне памяці загінуўшых, развіццё ветэранскага руху, арганізацыю работы па сацыяльнай, медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў сем'яў загінуўшых.
15 лютага ў Беларусі шырока адзначаць Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэта асаблівае свята для многіх нашых членаў прафсаюза, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях.