Надрукаваць гэтую старонку

Акцыя «Аднавiм лясы разам!»

Экспарт:
Падзяліцца:

Акцыя пад такой назвай па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі пройдзе з 8 па 22 кастрычніка на тэрыторыі Магілёўскай вобласці!

Менавіта яна найбольш пацярпела ў выніку ўраганных з'яў сёлета. Усё лета ў напружаным рэжыме работнікі лясгасаў устаранялі наступствы непагадзі, аператыўна распрацоўвалі пашкоджаную драўніну, каб не дапусціць страты яе якасці, а цяпер прыйшоў час для аднаўлення прыроднага багацця краіны.

З 8 па 22 кастрычніка запрашаем усіх жадаючых дапамагчы лясгасам Магілёўскай вобласці ў аднаўленні лясоў. Гэтай восенню лясныя культуры тут будуць створаны на плошчы не менш як 500 га!

Каб прыняць удзел у акцыі, звяртайцеся ў бліжэйшыя лясгасы і лясніцтвы Магілёўскай вобласці.

20.10.2022 Крыніца:

Медыя