Надрукаваць гэтую старонку

10 лістапада - Сусветны дзень навукі за мір і развіццё

Экспарт:
Падзяліцца:

10 лістапада па ўсім свеце адзначаецца дзень навукі.

Яшчэ у 2018 годзе на пасяджэнні камісіі па атэстацыі навуковых арганізацый, які праходзіў у Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, установе «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр» прысвоены статус навуковай арганізацыі. Наша ўстанова стала першай навуковай арганізацыяй Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

У 2020 годзе супрацоўнікамі ўстановы выконваюцца навукова-даследчыя і тэхналагічныя работы па 7 тэмах, па выніках якіх створаны шэраг унікальных для нашай Рэспублікі аб'ектаў, якія маюць не толькі вялікае навуковае, але і прыкладное значэнне:

  1. На плошчы 1 га створана «Калекцыя формаў лясных драўняных раслін, устойлівых да кліматычнага стрэсу, рэдкіх і гаспадарча каштоўных драўняных парод»;
  2. На плошчы 2 га - «Калекцыйныя культуры ясеня звычайнага, устойлівага да халаровага некрозу»;
  3. На плошчы 1,4 га закладзены унікальныя для Рэспублікі Беларусь клонавыя пастаянныя лесанасенныя ўчасткі кедровых соснаў;
  4. На плошчы 5 га створаны лесанасенныя плантацыі павышанай генетычнай каштоўнасці елкі еўрапейскай;
  5. На плошчы 1,3 га высаджаны лесанасенныя плантацыі першага для лясной гаспадаркі нашай краіны гатункі хвоі звычайнай - «Негарэльская».
10.11.2020 Крыніца: