Надрукаваць гэтую старонку

Запрашаем на адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў

Экспарт:
Падзяліцца:

Менш за месяц засталося да пачатку II Еўрапейскіх гульняў. Каля чатырох тысяч спартсменаў прымуць удзел у спаборніцтвах у 15 відах спорту. Мультыспартыўны форум пачнецца з урачыстай цырымоніі адкрыцця, якую чакаюць і будуць глядзець ва ўсім свеце. Мінск у прадчуванні па-сапраўднаму вялікага музычна-тэатральнага шоу.

21 чэрвеня стадыён «Дынама» прыме больш за 22 тысячы гледачоў. Цырымонія адкрыцця – гэта шоў, якое больш ніколі не паўторыцца. Сцэнарый, дэкарацыі, складаныя харэаграфічныя пастаноўкі, музычныя нумары і многія іншыя творчыя рашэнні - ўсё гэта ствараецца спецыяльна для мінскай цырымоніі. Убачыць гэта сваімі вачыма яшчэ раз проста немагчыма.

10.06.2019 Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Медыя