Надрукаваць гэтую старонку

Шышкі на паліва

Экспарт:
Падзяліцца:

Шышкі, з якіх ужо дасталі насенне, у Рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтры не адходы вытворчасці, а каштоўны паліўны рэсурс. Кацельня на гэтай сыравіне ацяпляе адміністрацыйны корпус, а таксама вытворчыя цэхі і цяпліцы цэнтра ўвесь ацяпляльны сезон.

Каб у РЛССЦ было цёпла, досыць загрузіць у звычайны пеллетный кацел шэсць кубаметраў шышак — гэтага аб'ёму паліва хопіць на трое сутак працы. Магутнасць катла - 250 кілават.

Адходы ад перапрацоўкі шышак, якая доўжыцца ў РЛССЦ амаль круглы год, выкарыстоўваюцца не толькі для ўласнага ацяплення, але і пастаўляюцца на экспарт. Так, дзве фуры з паліўнымі шышкамі адпраўляюць у Еўропу штогод.

А вось у лесасеменным комплексе Івацэвіцкага лясгаса кацёл працуе на дровах. Але тут шышкi таксама не выкідваюць, а пастаўляюць на мясцовыя кацельні ЖКГ.

Дарэчы, новы лесасемянны комплекс у Шчомысліцы таксама будзе абсталяваны катламі, дзе ў якасці паліва будуць выкарыстаныя адпрацаваныя шышкi.

Матэрыял на сайце «Беларускай лясной газеты»

29.12.2018 Крыніца: Беларуская лясная газета

Галерэя малюнкаў