Надрукаваць гэтую старонку

Мінлясгас стварыў свой канал на YouTube

Экспарт:
Падзяліцца:

Свой канал на YouTube з'явіўся ў Міністэрства лясной гаспадаркі. Цяпер уся відэаінфармацыя аб працы ведамства і падпарадкаваных яму арганізацый будзе сабрана ў адным месцы. Перайсці і падпісацца на канал можна па СПАСЫЛЦЫ,  а таксама убіўшы ў графе "пошук" на www.youtube.com назва канала: MLH.BY.

На серверы ўжо размешчаны іміджавы фільм Міністэрства, фільм аб пераадоленні наступстваў урагану 2016 года, анімацыйныя сацыяльныя ролікі. Таксама ў хуткім часе тут з'явіцца  рубрыка "Навіны", дзе будуць сабраныя сюжэты беларускіх тэлеканалаў аб дзейнасці Міністэрства, ДВЛГА, лясгасаў, падначаленых арганізацый.

Адзначым, што ў Міністэрства лясной гаспадаркі таксама ёсць свая група ў сацыяльнай сетцы Facebook, дзе размяшчаюцца найбольш значныя навіны Міністэрства, спасылкі на публікацыі папулярных СМІ і Інтэрнэт-рэсурсаў, якія тычацца лясной тэматыкі. Таксама ў групе Міністэрства лясной гаспадаркі кожны жадаючы можа адправіць сваё паведамленне, задаць хвалюючае пытанне ці выказаць меркаванне па той ці іншай тэматыцы. Стаць удзельнікам групы можна па СПАСЫЛЦЫ.

Прэс-служба Мінлясгаса

02.03.2018 Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь